[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 9 ліпеня 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 19 красавіка 2006, 16:27
Якая практыка публічных пакаяньняў у Беларусі? Радыё Свабода Пра гісторыю пытаньня расказвае аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.

(Дракахруст: ) "Нельга казаць, каб публічныя пакаяньні былі ў сучаснай Беларусі распаўсюджанай практыкай. З найбольш гучных выпадкаў можна прыгадаць хіба справу расейскага журналіста ОРТ Анатоля Адамчука.

У 1997 годзе кіраваная ім здымачная група зрабіла рэйд у памежную зону паміж Беларусьсю і Літвой. Незадоўга да гэтага тое самае спрабавала зрабіць група Паўла Шарамета, і сам Павал і ягоны апэратар Дзьмітры Завадзкі былі арыштаваныя.

Быў арыштаваны і Адамчук. Але літаральна празь некалькі дзён Беларускае тэлебачаньне паказала пакаяннае прызнаньне расейскага журналіста – ён прызнаўся ў злачынстве – “у замаху на мяжу”, заявіў што да гэтага яго прымусілі кіраўнікі ОРТ.

Адамчук публічна папрасіў Аляксандра Лукашэнку не прыцягваць яго да крымінальнай адказнасьці і нават папрасіў пад тэлекамэру не высылаць яго зь Беларусі, а даць магчымасьць працай загладзіць сваю віну.

Празь некалькі дзён Адамчук быў перададзены тагачаснаму сьпікеру Дзярждумы Расеі Генадзю Селязьнёву і вярнуўся ў Маскву.

Яшчэ адным выпадкам публічнага пакаяньня можна лічыць заяву былой кіраўнічкі справамі прэзыдэнта Галіны Жураўковай, якая падчас суду над ёй заявіла, што вінаватая толькі асабіста перад прэзыдэнтам.

У выніку за крадзеж некалькіх мільёнаў даляраў яна атрымала невялікі тэрмін зьняволеньня, і у хуткім часе была памілаваная".

Гл.таксама
Дэкан БДЭУ патрабаваў публічнага пакаяньня студэнткі


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
галоўная