[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  субота, 22 лістапада 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
серада, 21 лістапада 2007, 17:30
Горадня: пікеты ў падтрымку палітзьняволеных забаранілі Міхал Карневіч, Горадня Каля дваццаці заявак падалі сябры Беларускага Хэльсынскага камітэту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Партыі камуністаў беларускай.

Пікеты хацелі правесьці 25 лістапада, у дзень нараджэньня Аляксандра Казуліна. Пікетоўцы задумалі патрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Як паведаміў нашаму радыё сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель, сёньня яму зь Ленінскага раённага аддзелу ўнутраных справаў затэлефанаваў маёр Ленец і папрасіў зьявіцца да яго на размову заўтра ў 12 гадзін. Ён і паведаміў Юргелю, што ўлады забаранілі пікеты.

Спадар Ленец таксама сказаў, што акрамя Юргеля ў райаддзел запрошаныя ўсе заяўнікі пікетаў.

Са словаў Рамана Юргеля, у заяўках на пікеты абралі толькі тыя месцы, што гарвыканкам прызначыў для масавых мерапрыемстваў.

Нагадаю, што апошнія некалькі гадоў кіраўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму ні разу не задавольвала заявак на пікеты ад дэмакратычнай апазыцыі.

У Віцебску зьбіраюць віншаваньні Аляксандру Казуліну, 17.11.2007
Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Менску, 16.11.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
4.12.2007 [Грамадзтва]
3.12.2007 [Грамадзтва]
22.11.2007 [Грамадзтва]
9.11.2007 [Палітыка]
30.10.2007 [Грамадзтва]
27.10.2007 [Грамадзтва]
18.10.2007 [Палітыка]
17.10.2007 [Чалавек]
15.10.2007 [Грамадзтва]
галоўная