[ svaboda logo ] [ svaboda.org ] [ Belarusian ]
  серада, 8 кастрычніка 2008
Палітыка    [ раздрукуйце старонку ] -    - тэкставая вэрсія
нядзеля, 9 сьнежня 2007, 16:40
Што кажуць пра вынікі зьезду БНФ ягоныя ўдзельнікі? Галіна Абакунчык, Менск З дэлегатамі зьезду гутарыла карэспандэнтка “Свабоды”.

Хрыстафор Жэляпаў, Віцебская вобласьць: “Я на зьезьдзе выступаў, каб было шчыльнае супрацоўніцтва паміж фронтам і рухам “За свабоду”. І таму я лічу, што абраньне Баршчэўскага гэта нармалёвы кампраміс. Тым больш, што ён абяцаў шукаць паразуменьне”.

Васіль Бязьмен, Шчучын: “Крыху расчараваны. Я спадзяваўся, што будзе кампраміс, але пакуль што кампрамісу не адбылося. Будзем карэктаваць”.

Аўсеенка Аляксандар, Пінск: “У нас на зьезьдзе адбылася добрая канкурэнцыя ідэй, людзей, праграм. Хацелася б такое пабачыць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. А ў нас выбары абсалютна справядлівыя, дэмакратычныя, чэсныя”.

Ілона Урбановіч, дэлегат ад Цэнтральнай рады Менску: “Вынік вельмі добры, бо ён сапраўды задавальняе большасьць дэлегатаў. Натуральна, што учора ніхто на яго ня мог спадзявацца. І таму, я думаю, што большасьць дэлегатаў адчуваюць палёгку.

Алесь Зянькевіч, Полацк: “Лявон Баршчэўскі сказаў, што трэба захоўваць брэнд партыі БНФ. Але гэта памылка, бо партыя БНФ стваралася не дзеля партыі БНФ, а дзеля захаваньня нашай Беларусі”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзінская арганізацыя партыі БНФ: “Ніхто не спадзяваўся на такую падзею, але, безумоўна, задавальненьне ёсьць”.

Мікола Бусел: “Падазраваў, што будуць калізіі і вельмі задаволены, што ўсё гэтак удала скончылася. Спадзяюся, што мы пачнём падымацца ўгару”.

Ада Райчонак, Шаркаўшчынскі раён, вёска Германавічы: “Я вельмі задаволеная вынікамі зьезду, вельмі ўдзячная спадару Баршчэўскаму, што ён узяў ініцыятыву ў свае рукі. І я спадзяюся, што фронт будзе жыць і працаваць”.

Лявон Баршчэўскі - новы старшыня Партыі БНФ, 9.12.2007
“Барацьба Вячоркі і Міхалевіча - сутыкненьне 1990-х і 2000-х гадоў”, 8.12.2007
Зьезд Партыі БНФ. Першы дзень, 8.12.2007
Першы дзень зьезду Партыі БНФ ня вырашыў пытаньня лідэрства, 8.12.2007


 Знайдзі артыкул паводле
або
 Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
галоўная