[ www.svaboda.org ]
 субота, 22 лістапада 2008
Палітыка [ раздрукуйце старонку ]  графічная вэрсія
нядзеля, 9 сьнежня 2007, 18:22
Вячорка, Івашкевіч і Міхалевіч камэнтуюць перамогу Лявона Баршчэўскага Алесь Дашчынскі, Менск Як ацэньваюць перамогу на выбарах старышні Партыі БНФ іншыя прэтэндэнты на гэтую пасаду Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч?

Вячорка: “Для нас, для ідэйных фронтаўцаў не прынцыпова хто займае пасаду старшыні на дадзены момант, калі гэты чалавек ідэйны, адказны, высокапрафэсійны. Для мяне гэта абсалютна прыймальная фігура”.

Івашкевіч: “Фронт прадэманстраваў, што ён здаровая арганізацыя, якая можа адкрыта весьці дыскусію аб сваім лёсе, аб сваіх кіраўніках і знаходзіць рашэньне, якое дасьць быць моцнай і можа самай моцнай партыяй на Беларусі”.

Міхалевіч: “Партыя павінна вылучыць таго чалавека, які зьяўляецца аўтарытэтам у партыі, які сапраўды для партыі зрабіў вельмі шмат. Лявон Баршчэўскі зьяўляецца такой кандыдатурай, пры якой як група, якая падтрымлівае Вінцука Вячорку, так і тыя людзі, якія падтрымліваюць мяне, могуць раўназначна і актыўна працаваць”.


Знайдзі артыкул паводле
або
Гл. таксама
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
9.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
8.12.2007 [Палітыка]
галоўная